…Да назвы мы вернемся крыху пазней, а
пакуль што я хачу прадставіцца. Завуць
мяне Алег Белавусаў. Я карэнны мінчук, тут нарадзіўся, тут пражыў жыццё, тут, спадзяюся
і памерці ў свой час, а ні хвілінай раней, а ні хвілінай пазней…
Ганаруся тым, што ў гэтым горадзе ведае
мяне шмат прыстойных людзей, спадзяюся, м?о і той-сёй з іх лічыць мяне таксама
прыстойным чалавекам…
У 1968 годзе, адслужыўшы ў войску пасля
заканчэння БДУ, пайшоў працаваць у газету «Літаратура і мастацтва» пад начала
выдатнейшага рэдактара Нічыпара Еўдакімавіча Пашкевіча – дзякуй яму вялікі за
школу. Працаваў разам з журналістамі экстра-класа – Рыгорам Бярозкіным,
Валодзям Бойкам, Стахам Шушкевічам, Георгіям Коласам - яны пайшлі ўжо – хай будзе ім зямля пухам; тым
хто і сёння не выпускае пяро з рук – Вялянціну Тарасу, Барысу Бур?яну, Iрыне Пісьменнай – нізкі
паклон…
У тым жа годзе, у 1968, упершыню
прыйшоў на кінастудыю і з таго часу з кінематографам больш не развітваўся –
дзякуй тым, хто мяне ўвёў у гэты такі няпросты свет, тым, хто навучыў таму, што ведаю і магу рабіць –
Раману Раманаву, Сяргею Лук?янчыкаву, Юрыю Марухіну, Феліксу Кучару; расіянам –
Фёдару Хітруку, Юрыю Нарштэйну, украінцы - Iрыне Гурвіч, эстонцу - Рээну Раамату, армяніну - Роберту
Саакянцу…
Шмат гадоў таму я «аддзяліўся ад
дзяржавы» - працаваў, здымаў кіно ні воднага разу не папрасіўшы грошай у
Міністэрстве культуры, працаваў з амерыканцамі, англічанамі, немцамі, нарвежцамі,
датчанамі, палякамі…
Меў свае студыі, «вылятаў у трубу», адчыняў новыя… Справы складваліся па
рознаму – няўдач, здаецца, было болей… Паколькі ў мультыплікацыі, якой я ў
асноўным займаўся, ніколі не працуеш адзін, мае няўдачы дзялілі са мной іншыя
людзі…
Таму, лічу неабходным, папрасіць у іх
прабачэння… Калі зрабіў каму зло – то, дальбог, не наўмысна…
Прабачце!..
Прабачце мяне і вы, тыя, хто цяпер
чытае гэтыя радкі за крыху даўгаватую прэамбулу… Лічу, што не сказаўшы таго,
што сказаў не меў бы маральнага права гаварыць тое, што сказаць хачу…
…А, цяпер, вернемся да назвы…
Хто, чаму, навошта і з якой «избы»
выходзіў…
Вы памятаеце гэтыя радкі з песні нашага
юнацтва?..
Для тых, чыё юнацтва было не так
далёка, прывяду цытату цалкам: «…Выходили из избы здоровенные жлобы, - Порубили
все дубы на гробы…». Для мяне гэтыя жлабы – сімвал бескультур?я… Не проста мала
культурных людзей, а, менавіта, бескультур?я, як сацыяльнай, грамадскай з?явы.
Бальшавікі прыдумалі баечку пра «базіс»
і «надбудову». Гэтую баечку мы штудзіравалі, калі ў нас убівалі асновы
«марксізму-ленінізму», «навуковага камунізму», «гісторыі партыі», «істмату»,
«дыамату» ды яшчэ з добры тузін розных «матаў» ды «ізмаў». I, здаецца, такі ладна ўбілі, бо і цяпер
іншы раз пачуеш: «Якая культура, калі жэрці няма чаго!..»
У краіне, дзе спляжана культура –
заўсёды няма чаго жэрці…
Прыклады?…
А яны тут…
У 1918
годзе Ленін пачынае вынішчаць носьбітаў культуры – інтэллігенцыю і -
голад; у 30-я Сталін працягвае ягоную справу, выразае ўшчэнт недабітую
інтэлігенцыю і носьбітаў аграрнай культуры – заможных сялян, на сённяшняй мове
– фермераў – зноў голад…
У 1935 – Герынг у Германіі гаворыць,
што пры слове «культура» яму хочацца схапіцца за пісталет – праз колькі гадоў у
сытым да таго райху ўводзіцца карткавая сістэма размяркавання спажывецкіх
тавараў…
Ніводзін таталітарны рэжым ніколі не
ладзіў з культурай.
Ні пры адным таталітарным рэжыме людзі
не былі сытыя.
Прыгадайце
сённяшнія Кубу, Паўночную Карэю, Эфіёпію…
Хто там
яшчэ?..
Чаму так
адбываецца?..
Культура –
паняцце бязмежна шырэйшае чым пісьменнасць…
Ёсць «прававая
культура», «культура мыслення», «моўная культура», «культура эканамічных
узаемаадносін», «аграрная культура», «культура паводзін», «тэхналагічная
культура», «культура вытворчасці»…
Заўважце – да
любога паняцця слова «культура» дадаецца толькі ў станоўчым кантэкстце…
Калі вы хочаце
сказаць пра чалавека спрактыкаванага ў сваёй справе, вы гаворыце…
-
Ну, артыст!..
-
Ну, мастак!..
-
Ну, майстра!..
Гаворыце:
-
Не токар (муляр, цэсляр, міліцыянт, шафёр, повар
і г.д.) – Паэт!..
Таму вельмі
проста спрагназаваць калі, у якой краіне, у хуткім часе пачнецца голад…
Адкрыйце
бюджэт, пацікаўцеся колькі выдаткуецца на культуру і адукацыю…
Калі 1,5%,
2%, 3% - значыцца ў хуткім часе ў гэтай краіне пачнецца нястача хлеба.
Бо ў ёй узялі
верх жлабы з сякерай альбо з пісталетам у кішэні…
Жлабы, якім
розума хапае толькі на тое, каб тыя дубы пасекчы з хаканнем, з гыканнем,
«уцюхаць» каштоўнае дрэва за бутэльку гары і нажэрціся да згубы пульсу…
Жлабам не
шкада дубоў!
Яны іх не
саджалі!
Дубы саджаў
чалавек культурны, які ведаў як гэта робіцца, ведаў ім кошт, чалавек з душой
замілаванай прыгажосцю, чалавек, які памятаў, што пад дубамі іншы раз паэты
складалі неўміручыя свае творы…
Жлабы любяць
кумпанства, любяць быць, і добра сябе адчуваюць, сярод да сябе падобных – з імі
яны размаўляюць на адной мове (звычайна мацернай), з імі жлабам не даводзіцца
саромецца свайго жлобства, сваёй непісьменнасці, падобных да сябе лёгка
зневажаць бо кожны з іх адначасова і хам, і раб, кожны ў падсвядомасці разумее
сваю непаўнавартасць і з таго пакутуе…
Жлабы
заўсёды, перш на перш, намагаюцца ўсіх навокал пераўтварыць у жлабоў…
Для гэтага –
трэба спляжыць культуру – бо чалавек культурны валодае пачуццём самапавагі, ён
паважае культуру, носьбітам якой з?яўляецца.
У практыцы
грамадскага жлобства распрацаваны шэраг прыёмаў пераўтварэння як асобнай
істоты, так і цэлых народаў у жлабоў…
Першы з іх –
пераканаць людзей у тым, што «базіс» першасней за «надбудову» – культуру…
-
Я - гегемон, а ты хто?..
-
Гэй, ты, у капелюшы (у акулярах, валасаты, у
спінжаку і д. т. п…)
Трэба раздзяліць грамадства на гегемонаў і
«астатніх», нацкаваць адных на другіх…
Наступства –
галеча і голад…
Жабрак, ды
яшчэ й галодны – выдатны матэрыял для сацыяльных маніпуляцыяў…
-
Якая культура, калі жэрці няма чаго!..
Таму першымі
трапляюць пад удар галечы і голада самыя безабаронныя - пісьменнікі, мастакі,
акцёры, настаўнікі, інжынеры, вучоныя…
Першымі трэба зламаць іх, потым надыдзе час
«гегемонаў»…
А, каб не
бунтавалі, для іх назапашана чарговая баечка пра дысцыпліну – трэба, маўляў,
працаваць сцяўшы зубы і калі будзеш працаваць шмат і моўчкі то ў хуткім часе
будзе добра…
Праўда пра
тое, калі той «хуткі час» прыйдзе, звычайна не гаворыцца…
Але ад
дурной, нічога не вартай працы, у выніку якой не ствараецца канкурэнтаздольны
прадукт, што карыстаецца попытам і прыносіць прыбытак таксама нічога добрага не
адбываецца…
Цяпер трэба
адшукаць ворага, таго, хто перашкаджае намаганням жлабоў – ім можа быць хто
заўгодна – суседзі, далёкія ці блізкія, той, хто інакш хрэсціцца, інакш
моліцца, інакш апранаецца, размаўляе…
Лёзунг
жлабоў:
-
Хто не з намі – той супраць нас!..
А гэта –
вайна!..
Яна адзіная
ўсё спіша!..
Таму, калі
«…выходят из избы здоровенные жлобы» з сякерамі, альбо з пісталетамі і з
хаканнем, і гыканнем пачынаюць секчы дубы, на якіх трымаецца культура –
рыхтуйцеся да галечы, жабрацтва, вайны…
Адсутнасць у
грамадстве культуры адчыняе вароты для самых нізкіх інстынктаў – нянявісці,
зайздрасці, агрэсіі…
Ніводнае з
гэтых пачуццяў не бывае пладаносным.
Вядомы паэт
казаў…
« …Пускай нам
общим памятником будет, Построенный в боях социализм!»
Разумны быў
чалавек, няўжо няўцяміў – у баях, на тэатры вайны, можна толькі разбурыць,
узарваць, зруйнаваць – пабудаваць нічога нельга…
Так і
адбылося…
Спрадвечную
культуру спляжылі, носьбітаў культуры вынішчылі, пабудаваць нічога, нават
сацыялізму, не здолелі…
Таму,
умыўшыся крывёю, ашываемся цяпер на задворках сусвету і гісторыі – здзічэлыя,
брудныя і злыя…
Трэба
аднаўляць культуру…
Культуру
мыслення, культуру працы, культуру мовы, культуру чалавечых узаемаадносін,
культуру бізнесу…
У нас часта
любяць прыгадваць «кітайскі вопыт»…
Але,
чамусьці, ніхто не кажа з чаго ён пачаўся…
Кітайцы
(нават некаторыя з іх камуністаў), людзі тысячагадовай культуры, таму пачалі
яны (здаецца Лінь Бяо) з простага – за казённы кошт адправілі ў лепшыя
ўніверсітэты свету 200 тысяч, самых здольных юнакоў і дзяўчат. Завадатараў
гэтай акцыі палохалі – нявернуцца, усе
там застануцца… Так! 100 тысяч засталіся, а 100 тысяч вярнуліся… І распачалі
яны паміж сабой гандляваць… З таго і пайшоў «кітайскі вопыт» - з двухсот тысяч
адукаваных вучоных, инжынераў, тэхнолагаў, мэнеджэраў, гандляроў - з адраджэння
культуры…
Ці ж не
мастак, ці ж не паэт той Лінь Бяо?..
Якое простае,
якое вытанчанае, якое культурнае знайшоў рашэнне праблемы!..
…Я хачу жыць
у краіне, дзе людзі паважаюць адзін аднаго за спрактыкаванасць і майстэрства,
дзе радуюцца сяброўскім поспехам, дзе закаханыя хлопцы чытаюць вершы сваім
нявестам, дзе пра кожнага можна сказаць: «Ну - Мастак!.. Ну - Паэт!..»…
Я хачу жыць у
заможнай, вольнай краіне, дзе культуру не зневажаюць мянушкай «надбудова», дзе
не сякуць дубы на дамавіны і не рыхтуюцца да вайны…
Я хачу, каб
Прэзідэнтам маёй краіны быў Паэт…
У сваёй справе,
канешне…
Алег
Белавусаў